Вы тут

Тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» парадуе чарговай навінкай


Тэатр Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» парадуе мінчан і гасцей сталіцы чарговай навінкай — стэндап-мюзіклам «Кішэнны тэатр» паводле п'есы яркага і правакацыйнага, па-свойму дасціпнага французскага драматурга Жана Както. Прэм'ера прызначана на 20 чэрвеня на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў.


Както пісаў маналогі «Кішэннага тэатра» для сваіх сяброў Эдзіт Піяф, Ганны Маньяні, Жана Марэ і часта натхняўся прыкладамі з рэальнага жыцця. Маналог «Раўнадушны прыгажун» для Эдзіт Піяф, напрыклад, быў падгледжаны падчас сваркі актрысы з яе мужам... У Палацы культуры прафсаюзаў Піяф, канешне, не будзе — затое будуць акцёры Дзмітрый Якубовіч, Эдуард Вайніловіч, Арцём Пінчук, Ксенія Харашкевіч і Паліна Дабравольская, якія сыграюць галоўныя ролі ў тэатральным эксперыменце.

Дарэчы, амаль 20 гадоў таму «Кішэнны тэатр» ужо выходзіў на рускамоўную сцэну — у пастаноўцы рэжысёра Пятра Штэйна ў «Ленкоме». Але тэатр «Тэрыторыя мюзікла» не паўтарае ранейшы спектакль — пастаноўшчыкі зрабілі новы пераклад з англійскай і перачыталі арыгінал п'есы на французскай мове, выбраўшы з тэксту аўтарскія жарты і сатырычныя прыёмы. Акрамя таго, спалучаючы музычныя нумары і фармат стэндап-выступленняў (комік, мікрафон, гледачы), рэжысёр і акцёры паспрабуюць знесці «чацвёртую сцяну» паміж артыстамі і залай, прыцягнуць публіку да дыялогу.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота Аляксея МОЛЧАНА

Загаловак у газеце: Кішэні, поўныя сатыры

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».