Вы тут

10 беларускіх слоў, якіх вы маглі не ведаць


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам ці ведалі вы, што:

аха́йны — старанна прыбраны; чысты, акуратны;

вы́жал — гончы сабака;

мудраге́лісты — 1) цяжкі для разумення, выканання; складаны; 2) замыславаты, вычварны;

непамы́сна — 1) прыкра, непрыемна; 2) (у значэнні выказніка) аб пачуцці прыкрасці, незадавальнення;

пе́сціць — 1) любоўна даглядаць, гадаваць каго-небудзь; ствараць для жыцця, дзейнасці каго-небудзь вельмі спрыяльныя ўмовы; патураць усім жаданням; з любоўю даглядаць, ахоўваць што-небудзь; 2) праяўляць ласку, лашчыць, галубіць каго-небудзь; 3) дзейнічаючы на органы пачуццяў, выклікаць прыемныя адчуванні (пра вецер, сонца і падобнае); 4) жадаць здзяйснення чаго-небудзь прыемнага;

праплі́шчыцца — прабрацца, пралезці праз што-небудзь, куды-небудзь з намаганнямі;

раху́ба — 1) падлікі, разлікі; 2) карысць, выгада, сэнс;

скна́рлівы — надзвычай скупы, прагны;

то́ня — 1) участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам; 2) адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду;

тук — 1) мінеральнае ўгнаенне; 2) растоплены тлушч.

Загаловак у газеце: Ад мудрагелістых слоў непамысна робіцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».