Вы тут

16 мая стартуе XIV Міжнародны форум студэнцкіх хароў "Папараць-кветка БДУ”


Ён пройдзе ў Белдзяржуніверсітэце з 16 па 19 мая. Удзельнікамі маштабнай падзеі стануць больш за 200 чалавек, якія прадстаўляюць восем хораў з Беларусі, Грузіі і Расіі. Сярод іх: маладзёжны камерны хор “Віват” (Масква), хор Універсітэта Лабачэўскага (Ніжні Ноўгарад), народны вакальны ансамбль “Спявай, Friend!” (Іркуцк), хор Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта “Montem” (Санкт-Пецярбург), хор Цэнтральнай музычнай школы імя Яўгена Мікеладзе (Тбілісі) і іншыя. БДУ прадставіць Народная харавая капэла.


У першы дзень калектывы выступяць з адным нумарам, які стане іх “візітнай карткай”. У гэты ж вечар адбудзецца майстар-клас па харавым майстэрстве для ўдзельнікаў форуму, які   правядзе заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства Ігар Мацюхоў.

Конкурсная праграма складаецца з двух выпрабаванняў: выканання свецкай і духоўнай музыкі. Першы тур пройдзе 17 мая на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі. Пачатак у 11.00. А ўвечары гэтага ж дня (у 19.30) у архікатэдральным саборы імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) усе жадаючыя змогуць пачуць хрысціянскія спевы і вакальныя нумары па творах класікаў і вядомых сучасных кампазітараў.

Завершыцца форум студэнцкіх хароў 18 мая. У заключны дзень у канцэртнай зале "Верхні горад" адбудзецца гала-канцэрт, у рамках якога будуць аб'яўлены пераможцы Міжнароднага форуму ў сямі асноўных намінацыях: "Лепшы хор”, “Свецкая праграма”, “Духоўная праграма”, "Дырыжор", "Твор” , “Саліст”, “Канцэртмайстар”. Пачатак у 15.00 (пл. Свабоды, 23а).

На ўсе канцэрты уваход вольны.

З праграмай фестывалю і гісторыяй калектываў можна азнаёміцца ​​тут (http://www.chorum.bsu.by).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.