Вы тут

«Салдатамі памяці» знойдзена вада з 1941 года


У Нацыянальным архіве працуе ўнікальная выстаўка — разам з дакументамі, якія сведчаць пра ўвекавечанне памяці салдат, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на вітрыны выстаўлены археалагічныя знаходкі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна.


Адна з самых неверагодных знаходак — пляшка з вадой, набранай у 1941 годзе. Яна была знойдзена ў Магілёўскай вобласці на месцы гібелі салдат.

Таксама на выстаўцы «Помніць сэрца, не забудзе ніколі...» можна ўбачыць зброю, узнагароды, медальёны і запіскі са звесткамі аб байцах, прыватныя рэчы: мыльніцу, ніткі, запалкі, іголкі. Апошнія часам знаходзяць у медальёнах. Натуральна, такія «сюрпрызы» зусім не радуюць пошукавікаў, якія імкнуцца вярнуць як мага больш прозвішчаў удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Але наракаць на тых, хто загінуў і не пакінуў у медальёне пра сябе звестак, не выпадае: у гады вайны некаторыя байцы лічылі, што запоўненыя анкеты ў медальёнах — дрэнная прыкмета.

На асобнай вітрыне — прадметы, якія былі знойдзены ў нямецкіх салдат: ліхтарык, пярсцёнкі, зубныя шчоткі, адэкалон, крэм Nіvеа і самаробны талісман — сардэчка з надпісам «Смаленск 1943» і падвескай-куляй, які аднак не прынёс уладальніку ўдачы.

Як паведаміў вядучы спецыяліст упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Беларусі Аляксандр Лугін, сёлета 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён правядзе даследаванні на 96 аб'ектах у 47 раёнах Беларусі. Між іншым, новы сезон «салдатамі памяці», так называюць пошукавы батальён, быў адкрыты ўжо 15 красавіка, і за гэты час удалося падняць рэшткі больш чым тысячы ахвяр вайны і 124 ваеннаслужачых. Па дакументах, укладышах у медальёнах адноўлена некалькі імёнаў салдат.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.