Вы тут

У ВНУ — праз міжнародную алімпіяду


Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць мець у бягучым годзе права на залічэнне без уступных выпрабаванняў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на адпаведныя спецыяльнасці.


У яго ўвайшлі 13 міжнародных спаборніцтваў: 60-я Міжнародная матэматычная алімпіяда, 53-я Міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі, 51-я Міжнародная хімічная алімпіяда, 50-я Міжнародная фізічная алімпіяда, 31-я Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы, 30-я Міжнародная біялагічная алімпіяда, 16-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда, 8-я Еўрапейская матэматычная алімпіяда для дзяўчат, 13-я Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі, 15-я Міжнародная Жаўтыкаўская алімпіяда па фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы, 13-я Міжнародная алімпіяда па астраноміі і астрафізіцы, 6-я Міжнародная геаграфічная алімпіяда школьнікаў краін Балтыйскага рэгіёна, а таксама алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць».

Уладальнікі дыпломаў першай, другой і трэцяй ступеняў гэтых алімпіяд маюць права на залічэнне ў ВНУ без экзаменаў пры ўмове паступлення на адпаведныя спецыяльнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».