Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь


Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэта сімвалы суверэнітэта краіны, якія ўвасабляюць у сабе нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвекавыя традыцыі, падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця. З'яўляючыся сувязным звяном паміж пакаленнямі, яны аб'ядноўваюць беларусаў у імкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру.

Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, ушанавання духоўных каштоўнасцяў народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да радзімы, усведамленне прыналежнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню.

Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве пачуццё гонару за нашу родную Беларусь, а ў кожным доме пануюць шчасце, утульнасць і дабрабыт.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Загаловак у газеце: Сімвалы, якія аб'ядноўваюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».