Вы тут

Лукашэнка аб правядзенні Еўрапейскіх гульняў: Мы павінны паказаць свой твар


У час правядзення II Еўрапейскіх гульняў Беларусі трэба паказаць свой твар. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Студэнцкай вёскі, дзе размесцяцца ўдзельнікі маючых адбыцца спаборніцтваў, перадае БЕЛТА.


Кіраўніку дзяржавы далажылі аб гатоўнасці комплексу да II Еўрапейскіх гульняў, затым Прэзідэнт азнаёміўся з парадкам размяшчэння і пражывання ўдзельнікаў спаборніцтваў, арганізацыяй харчавання спартсменаў. Адным з галоўных патрабаванняў Прэзідэнта было максімальнае выкарыстанне айчыннай прадукцыі для арганізацыі харчавання і пражывання дэлегацый гульняў. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага выкарыстання ўсіх аб'ектаў, пабудаваных для II Еўрапейскіх гульняў, пасля іх заканчэння.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».