Вы тут

Вучэнні МНС прайшлі пад Барысавам


Да магчымага ўзнікнення надзвычайных сітуацый трэба быць гатовым заўжды. Гэтая праца заўжды вымагае не толькі вялікіх часавых і матэрыяльных выдаткаў, але і адпаведнай каардынацыі. У адной звязцы разам з ратаўнікамі мусяць працаваць медыкі, нафтахімікі, энергетыкі, камунальшчыкі…

І для таго, каб гэты механізм не прастойваў, раз на тры гады першыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання і некаторых канцэрнаў, якія ўваходзяць у кіруючы склад Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, і чыя дзейнасць носіць стратэгічны характар, адпраўляюцца на рэспубліканскі збор. Сёлета ён прайшоў у Барысаўскім раёне. Кіраваў ім прэм’ер-міністр Сяргей Румас.


Спярша высокіх гасцей пазнаёмілі з працай нядаўна адкрытага Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і прадставілі матэрыяльна-тэхнічную базу Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. У апошнім навучаюцца не толькі ратаўнікі, але і прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Другая частка збору прайшла на тактычным палігоне. Там была арганізавана выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і новых узораў баявой вопраткі ратаўнікоў. Магчымасці абсталявання былі прадэманстраваны ўжывую. У тым ліку – і на паказальных вучэннях з прымяненнем авіяцыі.

Ратаўнікі сумесна з іншымі сіламі і сродкамі ДСНС ліквідавалі надзвычайную сітуацыю на аб’екце нафтаперапрацоўкі, патушылі трансфарматарную падстанцыю. Госці таксама ўбачылі, як адбываюцца выратавальныя працы ў разбураных будынках; падчас дарожна-транспартных здарэнняў аўтамабіляў, якія транспартуюць радыеактыўныя рэчывы; на чыгунцы ў выпадку, калі здарэнне адбылося з ёмістасцю, якая перавозіць небяспечныя хімічныя злучэнні… Ну і, натуральна, тое, чым спецыялісты са службы 101 займаюцца пастаянна – выратаванне на вадзе, тушэнне лясных пажараў.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што сёння ўвесь кіруючы склад ДСНС змог пераканацца ў тым, што МНС здольна якасна выконваць пастаўленыя перад ім задачы.

- У Беларусі выбудавана на дзяржаўным узроўні сістэма папярэджання і ліквідацыі НС, - заявіў Сяргей Румас. - Але жыццё не стаіць на месцы. Увесь час з'яўляюцца новыя выклікі. І, адпаведна, гэтая сістэма таксама павінна змяняцца для таго, мець на іх адпаведную рэакцыю.

Але процідзейнічаць надзвычайным сітуацыям мусіць не толькі профільнае міністэрства.

- Вельмі шмат залежыць ад мясцовых органаў улады, кіраўнікоў прадпрыемстваў. У апошні час у краіне адбываецца памяншэнне нагляднай нагрузкі на аб'екты эканомікі, адначасова падвышаецца адказнасць кіраўнікоў за бяспеку сваіх работнікаў, за бяспеку людзей на тых аб'ектах, якія яны ўзначальваюць.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка зазначыў, што кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання павінны валодаць сітуацыяй у сферы бяспекі. І такія практычныя заняткі неабходны.

- Большасць прысутных міністраў уваходзяць у склад камісіі па НС, якая каардынуе ўсю дзейнасць ДСНС. Вельмі важна, каб яны ўсведамлялі ўсю адказнасць і правільна працавалі ў той ці іншай сітуацыі. Таму што ліквідацыя НС патрабуе велізарных выдаткаў і ў той жа час пісьменных дзеянняў. Натуральна, што пры гэтым неабходна праца медыцынскіх, аварыйных службаў, службаў ЖКГ, энергетыкаў, нафтахімікаў. Усе павінны выразна ўзаемадзейнічаць для вырашэння тых ці іншых задач.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.