Вы тут

«Хата бабкі Параскі» пераехала


З прыватнай калекцыяй, што была сабраная ў вёсцы Цінкаўцы, цяпер знаёмяцца ў бібліятэцы


У маленькім пакойчыку — некалькі стэлажоў з кнігамі, фотаздымкамі і дакументамі; круглы стол з друкавальнай машынкай; старая лаўка, карціны, розныя прадметы побыту. Усё гэта Сяргей Панізнік збіраў і захоўваў на сваёй сядзібе ў в. Цінкаўцы, вядомай як «Хатка бабкі Параскі». Бабка Параска — рэальна існуючая жанчына, у сакавіку 1979 года Сяргей Сцяпанавіч купіў хату ў яе ўнука. Гэтаму будынку было прызначана стаць больш чым проста дачай. Хата ператварылася ў самабытны этнаграфічны музей, створаны адным чалавекам без чыёсьці дапамогі. Усё ў гэтым месцы насіла адбітак творчай натуры паэта: якар на сцяне, які, напэўна, быў знойдзены дзе-небудзь на беразе Дзвіны; конскія сківіцы, ровар на драўляных колах; ручнік-абярэг, які застаўся ад былой гаспадыні, і процьма кніг.

Першымі ўбачылі музейную экспазіцыю Сяргея Панізніка ў мясцовай бібліятэцы вучні Бігосаўскай школы, і адбылося гэта ў Міжнародны дзень роднай мовы. Была магчымасць аддаць даніну павагі беларускай мове, а таксама пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага паэта. Цікавае і павучальнае мерапрыемства для іх падрыхтавалі супрацоўнікі Бігосаўскай бібліятэкі-філіяла. Прысутнічалі на адкрыцці новай музейнай экспазіцыі і госці з Верхнядзвінска.

Музей сялянскага побыту ў вёсцы Цінкаўцы Верхнядзвінскага раёна, вядомы пад назвай «Хата бабкі Параскі», Сяргей Панізнік заснаваў у 1979 годзе. Гістарычна-пазнавальную і мастацкую каштоўнасць у ім мелі як сама хата, так і абсталяванне: печ, мэбля, дываны, ручнікі і шматлікія, часам экзатычныя, прадметы побыту і народнай творчасці (мянташкі, куфры, ночвы, кавальскія вырабы, посуд, ліхтары і нават рэшткі драўлянага веласіпеда). Усё гэта стварала непаўторную карціну з вясковага жыцця Друйска-Дрысенскага Падзвіння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?