Вы тут

ЗЕНА прадставіла кліп на сваю песню для “Еўрабачання”


Усяго за дзень да афіцыйнага старту міжнароднага песеннага шоу беларуская ўдзельніца змясціла на сваім YouTube-канале кліп на песню “Like It”.


Здымкі відэароліка прайшлі ў сярэдзіне красавіка ў Маскве, рэжысёрамі яго выступілі расійскі дызайнер і фільммейкер Альберт Плехаў і ўкраінскі пастаноўшчык Андрэй Цар (апошні, да слова, адказвае і за конкурсны нумар, з якім ЗЕНА выступіць у Тэль-Авіве 14 мая). Сюжэта як такога ў кліпе няма – гэта проста энергічныя танцы, модныя сярод падлеткаў вобразы і крышачку не надта схаванай рэкламы. Тым не менш, увечары 11 мая ў кліпа было ўжо больш як 18 тысяч праглядаў у сеціве.

Нагадаем, прадстаўніца Беларусі выступіць на “Еўрабачанні-2019” у першым паўфінале, 14 мая, пад нумарам 8. Прамую трансляцыю канцэрту будуць весці тэлеканалы “Беларусь 1” і міжнародны спадарожнікавы “Беларусь 24”.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».