Вы тут

У Літве пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў


У Літве будзе праводзіцца другі тур прэзідэнцкіх выбараў, бо ні адзін з дзевяці прэтэндэнтаў не змог набраць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя падліку галасоў, якія ў рэжыме рэальнага часу размяшчаюцца на сайце Галоўнай выбарчай камісіі, паведамляе ТАСС.


Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве павінен прайсці праз два тыдні. У другі тур праходзяць два лідары першага этапу. Па папярэдніх дадзеных выбаркама, 44-гадовая экс-міністр фінансаў Інгрыда Шымон набірае 31,13% галасоў выбаршчыкаў, 54-гадовы эканаміст Гітанас Наўседа - 30,95%. 48-гадовы прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс прызнаў паразу на выбарах і заявіў, што падасць у адстаўку.

Адначасова з выбарамі прэзідэнта ў Літве праходзілі рэферэндумы аб увядзенні інстытута падвойнага грамадзянства і скарачэнні на 15% дэпутацкага корпуса ў парламенце. Для прызнання вынікаў сапраўднымі ў плесбіцыце павінны былі прыняць удзел больш за 50% выбаршчыкаў, пакуль гэтае пытанне застаецца адкрытым.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.