Вы тут

Электрамабілі ў трэндзе


Кітайскі рынак электрамабіляў працягне хуткі рост у другім квартале, нягледзячы на ​​скарачэнне субсідый, cпрагназавала рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Хуткі рост быў падтрыманы дзякуючы больш прывабнай прапанове прадуктаў, шырокаму камерцыйнаму прымяненню пасажырскіх электрамабіляў і стымуляванню продажаў, адзначаецца ў даследчай справаздачы. У сакавіку ўлады Кітая абвясцілі аб скарачэнні субсідый у галіны аўтамабіляў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі (NEV), у мэтах дасягнення высакаякаснага развіцця галіны з трохмесячным пераходным перыядам.

Пераходны перыяд дазваляе вытворцам электрамабіляў пашыраць продажы шляхам спажывецкіх субсідый і рэкламных акцый. У сувязі з вялікай колькасцю новых электрамабіляў, якія будуць прадстаўлены ў гэтым годзе, Fitch Ratings лічыць, што ў сярэднетэрміновай перспектыве кітайскі рынак электрамабіляў пашырыцца. На думку даследчыкаў, узмацненне жорсткасці канкурэнцыі прымусіць вытворцаў электрамабіляў палепшыць якасць прадукцыі, што прывядзе да павелічэння спажывецкага попыту.

За апошнія некалькі гадоў Кітай стаў адным з хуткарослых рынкаў NEV дзякуючы палітыцы заахвочвання.  Па дадзеных Кітайскай асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці, у 2018 годзе ў краіне было прададзена 1,26 млн NEV пры павелічэнні на 61,7 працэнта  у гадавым выражэнні.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.