Вы тут

Стаўка на аднаўляльныя


Агульны аб’ём вытворчасці электраэнергіі з аднаўляльных крыніц энергіі ў КНР сёлета за першы квартал дасягнуў 388,5 млрд кВт/г, павялічыўшыся на 13 працэнтаў у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта абвясціў намеснік начальніка дэпартамента новых і аднаўляльных крыніц энергіі Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР Лян Чжыпэн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Лян Чжыпэн паведаміў аб тым, што ўзровень выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў КНР прыкметна вырас. У першым квартале доля аднаўляльных крыніц энергіі ў агульнай электрагенерацыі Кітая склала 23,2 працэнта, павялічыўшыся на 1,2 працэнтных пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым выпрацоўка гідраэнергетыкі вырасла на 12 працэнтаў - да 215,9 млрд кВт/г, выпрацоўка ветраэнергетыкі павялічылася на 6,3 працэнта, дасягнуўшы 104,1 млрд кВт/г, сонечная генерацыя прадэманстравала 26-працэнтны рост з выпрацоўкай 44 млрд кВт/г, выпрацоўка электрастанцый на біямасе павялічылася на 16,7 працэнта, склаўшы 24,5 млрд кВт/г.

Як вядома, да аднаўляльных крыніц энергіі адносяць энергію ветру, сонечную энергію, гідраэнэргію, біяэнергію, геатэрмальную энергію і іншыя аднаўляльныя энергарэсурсы, якія з'яўляюцца чыстымі крыніцамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».