Вы тут

Да плюс 24 градусаў, але месцамі дажджы з навальніцамі


Пагодныя ўмовы ў другой дэкадзе мая на тэрыторыі краіны будзе ў асноўным вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, якая паступіла да нас з тэрыторыі Украіны. Да серады чакаецца няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі. У другой палове тыдня пераважны ўплыў будзе аказваць перыферыя скандынаўскага антыцыклону, які сфарміраваўся ў больш прахалодным паветры паўночных шырот. У гэты час месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, якія будуць у асноўным у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах краіны, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду на большай частцы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей і месцамі па астатняй тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў па поўначы да 13 цяпла па поўдні краіны. Удзень будзе ў асноўным ад плюс 16 да плюс 22 градусаў, па паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны паветра прагрэецца да 24 цяпла.

У чацвер месцамі па краіне, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — на большай частцы тэрыторыі, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы сур'ёзныя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 градусаў па поўначы да 14 градусаў вышэй нуля па поўдні краіны. Як заўсёды, удзень будзе значна цяплей — ад плюс 15 да плюс 22 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны — да 24 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі, пераважна на паўднёвым захадзе краіны, чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 градусаў да плюс 14 градусаў, а па поўначы панізіцца да 5 цяпла. Удзень будзе 16—23 градусы са знакам плюс.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Прыгрэе нарэшце па-майску

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.