Вы тут

Еўракамісар Хан: Падумаем аб даце, каб падпісаць пагадненне аб рэадмісіі


Такую заяву падчас круглага стала з журналістамі краін Усходняга партнёрства зрабіў Ёханэс Хан, Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства.


Па словах Еўракамісара Ёханэса Хана: «Мы больш-менш завяршылі  перамовы па пагадненні аб рэадмісіі. І нам трэба падумаць аб даце для таго, каб падпісаць гэта пагадненне і знайсці месца для гэтага».

Дамовіцца аб падпісанні дакумента «Прыярытэты партнёрства» з Еўрасаюзам пакуль складана з-за пазіцыі Літвы па БелАЭС.  

Гэту сітуацыю таксама пракаментаваў еўракамісар. «Мы абмяркоўваем з нашымі сябрамі і партнёрамі, як вырашыць гэта пытанне, якое ўзнікла паміж Літвой і Беларуссю, і як мы можам вырашыць праблему інтарэсаў Беларусі і як мы можам прыйсці да згоды».

Мерапрыемства, прысвечанае 10-годдзю Усходняга партнёрства, адбываецца гэтымі днямі ў Бруселі. Беларускую дэлегацыю на сустрэчах 13-14 мая ўзначальвае кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

Марыя ДАДАЛКА

г. Брусель

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.