Вы тут

У суботу легенды сусветнага аўтапрама зноў праедуць па вуліцах сталіцы


18 мая Мінск у 10.30 сустракае XII міжнародны фестываль рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск — 2019», арганізатарам якога традыцыйна выступаюць грамадскія аб’яднанні «АўтаАмерыка» і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.


Падзея, якая дазволіць мінчанам і гасцям сталіцы дакрануцца да гісторыі сусветнага аўтапрама, аб’яднае каля 130 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі.

Плануецца, што ў 10.30 пад гукі аркестра Міністэрства ўнутраных спраў картэж унікальных рэтра-аўтамабіляў прыбудзе на плошчу Дзяржаўнага сцяга. Пазнаёміцца з эксклюзіўнымі аўтамабілямі мінчане і госці беларускай сталіцы змогуць тут жа з 11.00 да 13.00.

З 13.00 да 14.00 рэтракалона пройдзе па маршруце: плошча Дзяржаўнага сцяга — плошча Перамогі — Кастрычніцкая плошча. Падчас пераезду запланаваны круг пашаны вакол плошчы Перамогі. У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў удзельнікі злёту гукавымі сігналамі аўтамабіляў ушануюць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, ускладуць кветкі да Вечнага Агню каля манумента Перамогі.

З 14.00 да 17.00 экспазіцыя аўтамабіляў размесціцца на Кастрычніцкай плошчы каля Палаца Рэспублікі.

На прыпыначных пунктах кожны ахвотны зможа сфатаграфавацца на памяць побач з авталегендамі, абяцаюць арганізатары.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?