Вы тут

Канцэпцыю Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя створыць БДУ


Адпаведны дагавор быў падпісаны з Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтрам Міністэрства адукацыі Беларусі па выніках конкурсу на вызначэнне выканаўцы праекта. Праца над ім пройдзе ў рамках падпраграмы "Лічбавая трансфармацыя" Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады.


Сёння ў беларускай інфармацыйнай адукацыйнай прасторы дзеючыя электронныя рэсурсы і інфармацыйна-тэлекамунікацыйныя сістэмы прадстаўлены разрознена і аўтаномна. Актуальным з'яўляецца аб'яднанне іх у адзінае асяроддзе, якое ахопіць усе ступені адукацыі. Стварэнне Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя забяспечыць умовы для ўкаранення тэхналогій дыстанцыйнага, бесперапыннага і мабільнага навучання, удасканаліць працэс кіравання ў сферы адукацыі, забяспечыць аператыўны доступ да адкрытых дадзеных сістэмы адукацыі і інфармацыйных рэсурсаў.

БДУ даследуе і прааналізуе наяўныя электронныя сістэмы, рэсурсы, банкі даных, інфармацыйна-камунікацыйную інфраструктуру нацыянальнай сістэмы адукацыі. На аснове зробленага аналізу будуць распрацаваныя асноўныя функцыі, архітэктура, метады інфармацыйнай бяспекі, метадалогія распрацоўкі, укаранення і развіцця Рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя.

Работа над канцэпцыяй будзе завершана ў кастрычніку бягучага года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.