Вы тут

Касманаўты будуць вырошчваць водарасці


Падчас працяглых касмічных палётаў членам экіпажаў касмічных караблёў прыйдзецца самастойна вырошчваць ежу, таму што дастаўка з Зямлі будзе немагчымая.


Пры гэтым ім будзе важна разнастаіць рацыён, паколькі харчавацца адной бульбай, як персанаж Мэта Дэймана ў фільме «Марсіянін», наўрад ці хтосьці захоча. Даследчыкі з Міжнароднай касмічнай станцыі пачалі эксперымент, падчас якога высвятляць, ці змогуць яны вырошчваць, есці водарасці і атрымліваць з іх кісларод. Здаецца, гэта цалкам магчыма.

Для вырошчвання багавіння яны будуць выкарыстоўваць фотабіярэактар, які нядаўна быў дастаўлены на станцыю грузавым караблём SрасеХ Drаgоn. Лічыцца, што пры дапамозе яго касманаўты атрымаюць не толькі пажыўную біямасу, якая можа скласці 30 % рацыёну ўдзельнікаў будучых касмічных місій, але і дадатковую крыніцу чыстага кіслароду. Для гэтых мэт, дарэчы, выдатна падыходзяць водарасці Сhlоrеllа vulgаrіs, якія і будуць вырошчвацца ўнутры біялагічнага рэактара.

Мяркуецца, што прылада будзе працаваць сумесна з фізіка-хімічнай сістэмай рэцыркуляцыі паветра і тэхналогіяй АСLS для перапрацоўкі вуглякіслага газу ў кісларод. У асноўным кісларод на МКС здабываецца шляхам электролізу вады, якую дастаўляюць на грузавых караблях, — вадарод, які ўтвараецца пры гэтым, пасля скідаецца ў касмічную прастору. Дзякуючы багавінню і іншым тэхналогіям стварэння кіслароду транспарт зможа дастаўляць на 400 літраў вады менш ці выкарыстоўваць гэты аб'ём у іншых мэтах.

Калі эксперымент пройдзе паспяхова і прылада дакажа сваю эфектыўнасць, тэхналогія будзе шырока ўжывацца пры пілатаваных даследаваннях Месяца і каланізацыі Марса. Падчас гэтых місій дастаўка прадуктаў з Зямлі будзе немагчымая, і справа не толькі ў вялікай адлегласці, але і ў павялічаным аб'ёме грузу. Менавіта таму даследчыкі так актыўна займаюцца стварэннем замкнёнай сістэмы жыццезабеспячэння, дзе дастаўка ежы і вады папросту не будзе патрэбна.

Характэрна, што ў грузавым караблі SрасеХ Drаgоn таксама былі дастаўлены матэрыялы для запаволення акісляльных працэсаў у клетках касманаўтаў. Лічыцца, што калі-небудзь яны лягуць на аснову лекаў, якія ліквідуюць наступствы працяглага знаходжання ва ўмовах бязважкасці.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.