Вы тут

Беларусь прайшла ў фінал конкурсу «Еўрабачанне-2019»


У Тэль-Авіве прайшоў першы паўфінал 64-га міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне». За 10 пуцёвак у фінал спаборнічалі 17 удзельнікаў — прадстаўнікі Кіпра, Чарнагорыі, Фінляндыі, Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Венгрыі, Беларусі, Сербіі, Бельгіі, Грузіі, Аўстраліі, Ісландыі, Эстоніі, Партугаліі, Грэцыі і Сан-Марына.


Акрамя канкурсантаў, у шоу выступіла леташняя трыумфатарка Нета Базілай з новай версіяй сваёй песні Toy, а таксама эпатажная пераможца «Еўрабачання-1998» Дана International. А падчас падліку галасоў арганізатары шоу абвясцілі, калі адбудзецца наступны, 17-ы па ліку, дзіцячы конкурс «Еўрабачанне» — ён пройдзе ў польскім горадзе Глівіцэ 24 лістапада гэтага года пад дэвізам Share the joy — «Падзяліся радасцю».

Па суме балаў, атрыманых артыстамі ад нацыянальных журы і тэлегледачоў, у топ-10 увайшлі (ў парадку абвяшчэння): Грэцыя, Беларусь, Сербія, Кіпр, Эстонія, Чэхія, Аўстралія, Ісландыя, Сан-Марына і Славенія.

Поўная раскладка галасавання будзе апублікаваная на афіцыйным сайце конкурсу пасля фіналу, у ноч на 19 мая. А мы рыхтуемся наноў паслухаць прадстаўніцу Беларусі ЗЕНУ ў фінале 18 мая — і спадзявацца на высокае месца ў выніковай табліцы, насуперак песімізму букмекераў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота: eurovision.tv, відэа: YouTube-канал Eurovision Song Contest

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. РЭПАРТАЖ

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.