Вы тут

Выстава "Limbo. Прыгоды мастака ў Індыі" адкрыецца ў Мінску


Выстава беларускага мастака Андрэя Бондарава "Limbo. Прыгоды мастака ў Індыі" адкрыецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 17 мая, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове. 


У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 50 карцін, над якімі мастак працаваў на працягу 6 гадоў у Індыі. "Усе работы адлюстроўваюць светаадчуванне мастака і даюць магчымасць гледачам адчуць кантрасты Індыі", - адзначыла намеснік дырэктара па творчай дзейнасці цэнтра Алеся Іназемцава. У партрэтах, пейзажах і іншых работах аўтар паказаў супярэчлівае спалучэнне празмернай раскошы і беднасці Індыі, суіснаванне розных рэлігій і, вядома ж, яркасць зелені і асляпляльнага сонца.

На адкрыцці выставы Андрэй Бондараў прадставіць сваю дэбютную кнігу "Limbo. Прыгоды мастака ў Індыі", якая раскажа ад трэцяй асобы пра прыгоды героя па паўднёваазіяцкай краіне ў пошуках яркіх фарбаў, новых эмоцый і адчуванняў. Выданне поўнасцю праілюстравана работамі, напісанымі ў Індыі. 

Для стварэння атмасферы, якую зведаў мастак у час свайго падарожжа, прадстаўнікі студыі "Індывара" выканаюць індыйскія танцы, выступяць музыканты-імправізатары калектыву Radiofillz, саксафаніст-флейтыст Фёдар Малікін.

Выстава "Limbo. Прыгоды мастака ў Індыі" прадоўжыцца па 2 чэрвеня. 

Андрэй Бондараў - беларускі мастак і празаік. Нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Полацку. Цяпер жыве ў Мінску. Работы мастака прадстаўлены ў розных музеях і прыватных калекцыях свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?