Вы тут

Продаж алкаголю абмяжуюць у Мінску 29 мая і 8 чэрвеня


У Мінску абмяжуюць продаж алкаголю 29 мая і 8 чэрвеня. Гэта прадугледжана рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта нумар 1247 ад 25 красавіка 2019 года, якое апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Згодна з дакументам у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з 08.00 29 мая да 08.00 30 мая і з 08.00 8 чэрвеня да 08.00 9 чэрвеня на тэрыторыі сталіцы будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напіткаў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 працэнтаў і больш). Выключэнне складзе рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Таксама ў гэтыя дні ў гандлёвых аб'ектах Мінска не будзе ажыццяўляцца рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напіткамі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7 працэнтаў.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.