Вы тут

Да доктара — без сарамлівасці і бар'ераў


У клінічным радзільным доме Мінскай вобласці з'явілася гінекалагічнае крэсла, адаптаванае пад патрэбы жанчын з інваліднасцю. Так у Беларусі стартаваў праект па паляпшэнні паслуг па падтрыманні рэпрадуктыўнага здароўя людзей з асаблівасцямі.


Абсталяванне закупляецца ў межах сумеснай ініцыятывы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва і сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, офісам якога з'яўляецца мясцовы сацыяльны фонд «Добра».

— Праект дапаможа атрымліваць медыцынскія паслугі не толькі жанчынам з інваліднасцю, але і тым, хто атрымаў траўму ці па стане здароўя не можа скарыстацца звычайным гінекалагічным крэслам, — кажа дырэктар мясцовага сацыяльнага фонду «Добра», дырэктар сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі Аляксандр Скрабоўскі. — Гэта першы крок у вялікім праекце і прыклад узаемадзеяння бізнесу, дзяржавы і міжнародных і лакальных некамерцыйных арганізацый.

— Без такога крэсла даводзілася адчуваць вялікія складанасці. Напрыклад, прасіць кагосьці падняць ці зняць з крэсла падчас наведвання ўрача. Па зразумелых прычынах гэта выклікае дыскамфорт, — тлумачыць Міс свету — 2017 на інваліднай калясцы Аляксандра Чычыкава. — Новае абсталяванне дасць магчымасць жанчынам з інваліднасцю без сарамлівасці наведваць доктара. Дасягненне безбар'ернага асяроддзя — важны крок на шляху развіцця любога грамадства.

Сучасныя гінекалагічныя крэслы, якія дазваляюць атрымліваць якасную медыцынскую дапамогу ў тым ліку і людзям з інваліднасцю, з часам будуць устаноўлены і ў іншых клініках — спачатку абласных, а затым і раённых.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.