Вы тут

Google запусціў сайт для падарожжаў


Кампанія Google аб'яднала пад адным імем свае трэвел-праекты: дадатак Google Trips, сэрвіс пошуку білетаў і гатэляў, рэкамендацыі для падарожнікаў. Зараз уся інфармацыя - на партале "Падарожжы", піша AIN.ua.


Маршруты сабраны па лакацыях і таргетуюцца індывідуальна. Пры кліку на месца Google паказвае інфармацыйную зводку пра горад, спіс цікавых месцаў, рэкамендуемыя маршруты на дзень / тыдзень, а таксама кошт гатэляў і загружанасць лакацыі.

Акрамя таго, ёсць секцыя з карыстальніцкім кантэнтам: туды трапляюць самыя папулярныя відэа пра падарожжы ў горад. Напрыканцы - іншыя рэкамендацыі. Да прыкладу, сэрвіс выбірае некалькі гарадоў для працяглага падарожжа. Ва ўкладцы збоку можна выбраць квіткі на самалёт і забраніраваць гатэлі. Выбраўшы падарожжа праз сайт "Падарожжы", сачыць за прагрэсам можна ў мабільным дадатку Google Trips. Таксама ў Google кажуць, што неўзабаве інтэгруюць новыя функцыі і ў Google Maps.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.