Вы тут

На "Славянскі базар-2019" БЧ прызначыла дадатковы цягнік


Беларуская чыгунка на час правядзення ХХVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск — Віцебск. Расклад яго складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсіраваць штодня з Мінска з 8 па 19 ліпеня, а з Віцебска — з 9 па 20 ліпеня, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі — 12.42, а прыбыцця ў Віцебск — у 16.18.

Пасля канцэрту госці “Славянскага базару” на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 1.30 і прыбываць у сталіцу раніцай у 5.52.

Папярэдні продаж праязных дакументаў ужо адкрыты і ажыццяўляецца за 60 сутак да адпраўлення цягніка.

Састаў на “Славянскі базар”, які карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначае ўжо дзевяты год запар.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.