Вы тут

Узрост удзелу ў азартных гульнях збіраюцца павялічыць з 18 да 21 года


Дэпутаты ў першым чытанні прынялі змены ў кодэксы, якія тычацца прававога рэгулявання ігральнага бізнесу ў Беларусі, перадае TUT.BY.


Калі змены ўступяць у сілу, у Беларусі будзе павялічаны ўзроставы цэнз для наведвання ігральных устаноў, у тым ліку і віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях - з 18 да 21 года.

Таксама з'явяцца новыя склады адміністрацыйных правапарушэнняў:

  • выкарыстанне для арганізацыі і правядзення азартных гульняў абсталявання (напрыклад, ігральнага аўтамата, ігральнага стала), якое не знаходзiцца на ўлiку ў спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэме
  • рэгістрацыя ў спецыяльнай сістэме недакладных звестак аб суме прынятых грашовых сродкаў, пераведзеных электронных грошай для ўдзелу ў азартнай гульні, прынятых стаўках, выплачаных выйгрышах
  • допуск ў ігральныя ўстановы або да ўдзелу ў азартных гульнях людзей, звесткі аб якіх уключаны ў пералік асоб, абмежаваных у наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.

Змены ўступяць у сілу пасля таго як пройдуць другое чытанне, будуць зацверджаны ў Савеце рэспублікі і іх падпіша Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.