Вы тут

На "Беларусьфільме" плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны


Кінаіндустрыя з'яўляецца перспектыўнай галіной для развіцця партнёрства паміж Беларуссю і Індыяй. Супрацоўніцтва ў гэтай і іншых сферах абмеркавалі на гэтым тыдні старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Індыяй Міхаіл Мясніковіч і ганаровы консул Беларусі ў Мумбаі Лаліт Чакані, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.


У бліжэйшы час на базе "Беларусьфільма" плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны. "Разлічваем, што гэты праект стане своеасаблівым лакаматывам для далейшага партнёрства дзвюх краін у кінаіндустрыі", - адзначыў Лаліт Чакані.

На сустрэчы ганаровы консул расказаў Міхаілу Мясніковічу і аб іншых праектах, якія плануецца рэалізаваць у Беларусі з удзелам індыйскага бізнесу. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць супрацоўніцтва адной з індыйскіх кампаній з Аршанскім ільнокамбінатам. "Беларускі лён уяўляе цікавасць для нашых інвестараў, тут у нас добрыя перспектывы", - сказаў ён.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі ход рэалізацыі праекта па стварэнні ў Мінску сумесна з буйнейшай індыйскай кампаніяй Cipla навукова-тэхналагічнага цэнтра па выпуску лекавых прэпаратаў. Цэнтр з'явіцца на базе дзяржаўнага прадпрыемства "Акадэмфарм" НАН Беларусі. Плануецца, што тут будуць выпускаць прэпараты для лячэння ВІЧ-інфекцыі, гепатыту В і гепатыту С, а таксама хваробы Альцгеймера і лёгачнай артэрыяльнай гіпертэнзіі. Cipla ўжо інвесціравала ў праект $1 млн. Агульны аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў памеры $10 млн. Беларусь зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі праекта, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У час перагавораў таксама ішла размова аб маючым адбыцца візіце ў Мінск летам бягучага года дэлегацыі кампаніі Cipla на чале са старшынёй праўлення Юсуфам Хамідам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!