Вы тут

Зацверджаны план мерапрыемстваў па Дырэктыве аб развіцці будгаліны


Зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны" ад 4 сакавіка 2019 года. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 296 ад 14 мая 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


У план уключана больш за 60 мерапрыемстваў. Прадугледжана распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў праект указа "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў будаўніцтве", праект пастановы ўрада аб карэкціроўцы пастановы ад 21 сакавіка 2014 года нумар 252 "Аб некаторых пытаннях атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, кіраўнікоў, спецыялістаў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва" ў частцы ўдасканалення механізма атэстацыі, праект указа "Аб некаторых пытаннях лічбавай трансфармацыі кіравання жыццёвым цыклам аб'ектаў будаўніцтва" і інш.

Акрамя таго, намечана ўнесці змяненні ва ўказ ад 7 мая 2014 года нумар 214 "Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў". Змяненні закрануць вызначэння падыходаў да накіравання сродкаў бюджэту Мінска на будаўніцтва жылля, сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гарадах-спадарожніках Мінска і замену заказчыка па распрацоўцы іх генеральных планаў.

Пастанова прадугледжвае распрацоўку і зацвярджэнне планаў-графікаў будаўніцтва жылых дамоў (кватэр) для шматдзетных сем'яў, у адпаведнасці з якімі з 2021 года будзе забяспечана накіраванне шматдзетных сем'яў на будаўніцтва жылых памяшканняў на працягу аднаго года з дня іх пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Пры фарміраванні жыллёвай праграмы на чарговы фінансавы год неабходна будзе ажыццяўляць штогадовы ўвод у эксплуатацыю не менш як 135 тыс. кв.м арэнднага жылля, у тым ліку за кошт бюджэтных сродкаў - не менш як 90 тыс. кв.м.

Таксама вызначана ўвядзенне ў практыку страхавання прафесійнай адказнасці праектнай арганізацыі за распрацаваную праектную дакументацыю.

Персанальная адказнасць за выкананне плана ўскладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Пастанова ўступіла ў сілу з дня прыняцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.