Вы тут

МЗС упэўнена ў неабходнасці адмовы ад дылемы "з Усходам ці з Захадам"


Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпэўнена ў неабходнасці адмовы ад контрпрадуктыўнай дылемы "з Усходам ці з Захадам", заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка на канферэнцыі "Супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе ў кантэксце рэгіянальных і глабальных выклікаў і пагроз", перадае БЕЛТА.


"Мы ўпэўненыя ў тым, што адмова ад контрпрадуктыўнай дылемы "з Усходам ці з Захадам" з'яўляецца укладам у будучую неабходную і, я спадзяюся, непазбежную нармалізацыю адносін ў Еўрапейскім рэгіёне або, хутчэй, у рэгіёне АБСЕ", - адзначыў Алег Краўчанка.

Галоўная мэта гэтай канферэнцыі - пошук шляхоў і метадаў для наладжвання дыялогу паміж рознымі геапалітычнымі супольнасцямі для дасягнення рэгіянальнай інтэграцыі ва Усходняй Еўропе, а таксама вызначэнне контураў магчымай новай сістэмы бяспекі з выкарыстаннем Хельсінкскага працэсу і беларускай міратворчай ініцыятывы "Хельсінкі-2" у рэгіёне Усходняй Еўропы і еўразійскага кантынента ў цэлым. Па словах Алега Краўчанкі, Беларусь па-ранейшаму будзе заклікаць да дыялогу для дээскалацыі напружанасці ў той час, як многія выступаюць супраць яго.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?