20 кастрычніка, аўторак

Вы тут

Якія новыя маршруты былі створаны летась?


Сакаліны — адзіны спецыялізаваны заказнік па захаванні сокала-пустальгі ў Беларусі. Магчыма, адзіны ў Еўропе — у іншых краінах гэтая птушка любіць сяліцца на дамах.


Фота: minsknews.by

Стварэнне заказніка ініцыявалі мясцовыя жыхары, ім нават даводзілася супрацьстаяць вырубцы дрэў у любімым парку, дзе гняздуюцца рэдкія птушкі. Але гэтая тэрыторыя нікім фінансава не падтрымліваецца, і, каб вырашаць пэўныя праблемы, якія звязаны з яе аховай, грамадская арганізацыя «Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця» і Мачулішчанскі пасялковы выканкам запусцілі ўнікальны праект «Мачулішчы: экасупольнасць людзей, сокалаў і соснаў». Каб сабраць і актывізаваць мясцовае насельніцтва, якое будзе дапамагаць захоўваць гэтую тэрыторыю, вырашана было стварыць экасцежку. Падчас падарожжаў па ёй у пэўныя дні (канец сакавіка — пачатак красавіка) вы без праблем убачыце рэдкіх птушак. А калі далучыцца да актывістаў, можна нават паўдзельнічаць у майстар-класах па пляценні кошыкаў — гнёздаў для сокалаў — альбо да кампаній па барацьбе з інвазійнымі раслінамі і пасадцы чырванакніжнікаў. І, як заўважыў кіраўнік праекта Руслан Шайкін, новая экасцежка закрывае патрэбы ўстаноў адукацыі, сюды з задавальненнем прыходзяць школьнікі.

Гэты праект рэалізаваны дзякуючы падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі мясцовай дэмакратыі — ALDA і грамадскаму аб'яднанню «Фонд імя Льва Сапегі» ў межах праграмы «ТАНДЭМ ІV» .

* * *

Мясцовы фонд развіцця «Старт-Усход» (Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, в. Брылёўка) і Краснапольскі раённы савет дэпутатаў змаглі выйграць грант на стварэнне «Экатура ў «Шангры-Ла». Гэты турыстычны маршрут будзе цікавы аматарам рэдкіх раслін — у вёсцы Брылёўка яны змогуць пабачыць унікальны дэндрапарк, створаны рукамі аматара Івана Зотава. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ён прывозіў на малую радзіму расліны з розных мясцін і садзіў спачатку на ўласным участку, а пасля і за яго межамі. На тэрыторыі каля дзесяці гектараў прыжылася і акліматызавалася 77 відаў экзатычных раслін. На жаль, Івану Ізотавічу ўжо цяжка даглядаць сад, і на дапамогу яму прыйшлі мясцовыя школьнікі. За грошы, атрыманыя ў межах праекта, удалося паставіць агароджу, альтанку і размясціць побач з рэдкімі раслінамі інфармацыйныя таблічкі.

* * *

У заказніку «Азёры» была адкрыта экалагічная сэнсарная сцежка. Гэты маршрут адаптаваны пад людзей з парушэннямі зроку — абапал размешчаны вяровачныя поручні, дзякуючы чаму людзі нават са страчаным зрокам могуць перамяшчацца самастойна.

Падчас такога падарожжа госці заўважаць, што сцежка пакрытая рознымі матэрыяламі. Пясок і дробны камень змяняюць дранка, бярвёны, шышкі. На інфармацыйных стэндах наведвальнікі могуць дакрануцца да спілаў розных парод дрэў, узораў галінак і шышак, а таксама адчуць пах розных раслін. А каб напоўніць сцежку гукамі, тут развешаны дамкі для птушак.

Закуплены аўдыягіды і абсталяванне, каб друкаваць буклеты для людзей, якія маюць праблемы са зрокам. Спецыялісты заказніка прайшлі навучанне пра асаблівасці працы з гэтымі групамі. Таксама тут праводзіліся заняткі для будучых гідаў з парушэннямі зроку. Чаму б тым, хто слаба бачыць, не праводзіць экскурсіі для людзей з татальнай стратай зроку?

* * *

Смаргонскі мясцовы дабрачынны фонд «Паўночныя Афіны М. К. Агінскага» ў супрацоўніцтве з Залескім сельскім Саветам распрацаваў веламаршрут «Невядомая вайна вачыма нашчадкаў», падчас якога моладзь зможа больш даведацца пра Першую сусветную вайну. Так, менавіта на Смаргоншчыне была ўпершыню выкарыстана хімічная зброя. У памяць пра ўсіх, хто загінуў у той вайне, мясцовыя жыхары разам са школьнікамі пасадзілі сквер. Трэба сказаць, што гэты праект, таксама рэалізаваны ў межах праграмы «ТАНДЭМ ІV», меў яшчэ адну мэту — праз рэалізацыю мерапрыемстваў у галіне культурнай і гістарычнай спадчыны развіваць маладзёжнае самакіраванне.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Сокалы, экзоты, пачуцці

Выбар рэдакцыі

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?

Грамадства

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Экс вiцэ-прэм'ер Уладзiмiр Дражын: Галоўнае — не разбурыць, а захаваць i працягнуць работу

Аб альтэрнатыве клайпедскаму порту, рэканструкцыi Нясвiжскага палаца i роднай мове падчас сямейных сустрэч.

Грамадства

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Заразіцца прафесіяналізмам. Чаму трапіць на неканферэнцыю настаўнікаў EdCamp лічыцца вялікай удачай?

Чацвёртая педагагічная неканферэнцыя прайшла ў мінулыя выхадныя з нязменным аншлагам і сабрала больш як тры сотні педагогаў з розных куткоў нашай краіны.