Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Беларусь гатова дзяліцца з Латвіяй досведам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця


Фота БЕЛТА

Па выніках мінулага года Латвія заняла 14-е месца па тавараабароце і 10-е месца па экспарце сярод краін, з якімі Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя аперацыі. У адносінах паміж дзяржавамі вядучую ролю адыгрывае давер, упэўнена намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна ШЧОТКІНА. Дзякуючы наладжанаму міжпарламенцкаму дыялогу Беларусь і Латвія вырашаюць пытанні ў тым ліку на ўзроўні профільных камісій, міністэрстваў, рэгіёнаў, адзначыла віцэ-спікер падчас сустрэчы з дэпутатамі Сейма Латвіі.

У 2017 годзе парламентарыі абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва падчас сумеснага чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Узаемадзеянне ў турызме, у тым ліку медыцынскім, лагістыцы, навуцы, адукацыі, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўцы і сельскай гаспадарцы ўвайшло ў план мерапрыемстваў урадаў дзвюх краін на сярэднетэрміновую перспектыву.

Беларусь у асноўным экспартуе суседцы прадукцыю лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, нафтапрадукты, нафтахімію, металавырабы, угнаенні, будаўнічыя матэрыялы, спіртныя напоі. Летась экспарт дасягнуў 485,6 мільёна долараў ЗША, што склала 138,8 % да ўзроўню 2017 года. У Беларусі працуе 585 прадпрыемстваў з удзелам латвійскага капіталу. Інвестары з Еўрапейскага саюза, зацікаўленыя ў рэалізацыі праектаў у сферы гандлю, паслуг, дрэваапрацоўкі, фармацэўтыкі.

Не менш важнай за эканамічныя і палітычныя адносіны Мар'яна Шчоткіна лічыць экалогію: трансгранічныя водныя рэсурсы і іх захаванне, укараненне зялёнай эканомікі на тэрыторыі Латвіі.

Як адзначыў старшыня камісіі Сейма па доўгатэрміновым развіцці Вячаслаў ДАМБРОЎСКІС, Латвіі ёсць чаму павучыцца ў Беларусі. У прыватнасці, дэпутаты наведалі Парк высокіх тэхналогій і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк. Засталіся ўражаныя хуткасцю будаўніцтва, бо некалькі гадоў таму на месцы «Вялікага каменя» былі толькі лугі і лясы.

Вячаслаў Дамброўскіс паведаміў, што Латвія зацікаўлена ў досведзе Беларусі ў развіцці адносін з Кітаем, а таксама галіны інфармацыйных тэхналогій.

«Мы бачым магчымасці для супрацоўніцтва. Улічваючы, што ў Беларусі няма выхаду да мора, можам прапанаваць вельмі выгадныя ўмовы карыстання портамі. Акрамя таго, Латвія можа даць сабраным на яе тэрыторыі таварам статус «Зроблена ў Еўрапейскім саюзе», — падкрэсліў Вячаслаў Дамброўскіс.

Варвара МАРОЗАВА


Транзітны патэнцыял...

...і мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы — стануць адной з тэм VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада па падрыхтоўцы пытання «Аб развіцці транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы» да разгляду на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Плануецца, што пасяджэнне пройдзе ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу ў рамках VІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Падчас нарады абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама дасягнута дамоўленасць прапрацаваць магчымасць правядзення ў чэрвені на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, што ў Гомелі, беларуска-расійскай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях развіцця транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.