Вы тут

Як спыніць смеццявоз?


Што рабіць, калі з уласнага акна вы бачыце не зялёны двор, а дзясятак кантэйнераў са смеццем і газон, спаласаваны коламі грузавікоў? «Мы станавіліся грудзямі перад смеццявозамі, якія, каб сэканоміць час і паліва, ехалі праз двор, клалі каменныя слупы... А яны іх аб'язджалі і, як усюдыходы, прабіраліся па кустах... І мы нічога іншага не маглі прыдумаць, як арганізаваць дзіцячую пляцоўку на месцы, дзе ездзяць машыны», — расказвае Наталля Парэчына, каардынатар праекта «Добрасуседства» — зробім двор сваёй мары разам!», падтрыманага ў межах праграмы «ТАНДЭМ ІV».


Але толькі адным добраўпарадкаваннем тэрыторыі актывісты не абмежаваліся. Праект перарос у сапраўдную інфармацыйную кампанію супраць смецця. Грамадская арганізацыя «Цэнтр экалагічных рашэнняў» праводзіла заняткі са школьнікамі рознага ўзросту. Дзеці даведваліся пра сартаванне адходаў, самі развешвалі спецыяльныя налепкі з інфармацыяй пра тое, якім павінна быць змесціва каляровых кантэйнераў. А што можа быць лепшым урокам у абарону чысціні і парадку, чым акцыі, на якіх дзеці побач з бацькамі «варожаць» над ператварэннем іх дворыка ў цудоўную ўтульную мясціну?

«Пасёлак Гатава быццам і недалёка знаходзіцца ад Мінска — 10 кіламетраў ад кальцавой, — а жылі мы там куды горш», — дзеліцца Наталля. Але, як аказалася, нават з невялікімі сродкамі можна шмат зрабіць. Былі б толькі людзі, якія не чакаюць, пакуль нехта вырашыць іх праблемы. На першы сход, на якім абмяркоўваліся пытанні па добраўпарадкаванні прыдваровай тэрыторыі, прыйшлі 43 чалавекі! У межах праекта было закуплена абсталяванне для дзіцячых пляцовак, трэнажоры, а ўсе работы ўзвалілі на сябе неабыякавыя жыхары пасёлка. Дапамогу аказала і камунальнае прадпрыемства.

Таксама ў межах праграмы «ТАНДЭМ ІV» падобны праект быў рэалізаваны ў Слоніме. Мясцовае грамадскае аб'яднанне ўстойлівага развіцця «Мінолс» і экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі таксама паказалі грамадскасці, што разам можна змяніць свет навокал. Жыхары горада разам з актывістамі абсталёўвалі дзіцячую пляцоўку, саджалі дрэвы і кусты. У будучыні ў горадзе плануюць зрабіць пляцоўку, на якой можна будзе не толькі выгульваць і дрэсіраваць сабак, але і рабіць выстаўкі розных жывёл.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».