Вы тут

У Савеце Рэспублікі абмеркавалі падрыхтоўку да форуму «Добрасуседства»


Рабочая сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента Міхаіла Мясніковіча

Секцыі форуму ахопяць найбольш актуальныя напрамкі двухбаковага партнёрства: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, лагістычныя паслугі, інфармацыйныя тэхналогіі, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.


Фота: allminsk.biz

Традыцыйна дзелавыя колы дзвюх краін правядуць кантактна-кааперацыйную біржу. Акрамя таго, на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта беларускія і польскія спецыялісты абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы навукі і адукацыі. Асобна ў Гродне абмяркуюць беларуска-польскія трансгранічныя праекты.

XXІІ беларуска-польскі эканамічны форум «Добрасуседства-2019» пройдзе 6—7 чэрвеня ў Мінску. Яго арганізатарам выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

У адкрыцці форуму прымуць удзел старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і маршалак Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Плануецца, што 6 чэрвеня яны таксама стануць удзельнікамі цырымоніі адкрыцця ў Гродне мемарыяльнай дошкі Чэслава Немена. Па папярэдніх падліках, усяго ў форуме прымуць удзел каля 400 чалавек.

Загаловак у газеце: Суседскія стасункі

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.