Вы тут

Меркель пацвердзіла намер сысці з палітыкі пасля 2021 года


Канцлер Германіі Ангела Меркель пацвердзіла, што не збіраецца займаць палітычныя пасады пасля таго, як ў 2021 годзе падыдзе да канца тэрмін яе кіраўніцтва кабмінам. Пра гэта яна заявіла ў чацвер на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Нідэрландаў Маркам Рутэ, паведамляе ТАСС.


"Я не збіраюся займаць палітычныя пасады дзе б там ні было", - сказала Меркель. Паводле яе слоў, планы, якія яна абвясціла ў канцы мінулага года, актуальныя.

У канца 2018 года Меркель сышла з пасады старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, але засталася канцлерам. Яна паведаміла, што збіраецца дапрацаваць чацвёрты тэрмін да канца - да 2021 года, - а затым сысці з палітыкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі трансплантуюць органы

Як у Беларусі трансплантуюць органы

І чаму да нас на аперацыі едуць замежнікі.

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Карэспандэнты «Звязды» наведалі «Воўчыя норы»

Там адбываюць пакаранне мужчыны, упершыню асуджаныя за незаконны абарот наркотыкаў.

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.