Вы тут

9 беларускіх слоў, якіх вы маглі не ведаць


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо каторы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць праверыць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Такім чынам, ці ведалі вы, што:

  • абало́на — 1) частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою; 2) слой драўніны сасны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою;
  • выціна́ць — 1) старанна выводзіць якую-небудзь мелодыю, гук; найграваць, напяваць; 2) вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што-небудзь;
  • дапя́ць — 1) дайсці, дабрацца куды-небудзь; 2) дамагчыся, дасягнуць чаго-небудзь; 3) зразумець што-небудзь, разабрацца ў чым-небудзь;
  • кана́ць — 1) паміраць у муках, канчацца (у пераносным значэнні — выражае найвышэйшую ступень хацення, жадання); 2) (пераноснае значэнне) канчацца, набліжацца да канца;
  • навярэ́дзіць — стаміць, натрудзіць да хваравітага стану якую-небудзь частку цела;
  • о́дум — стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі;
  • паджга́ць — 1) пакусаць, параніць джалам, хабатком; 2) хутка пайсці, пабегчы; паімчацца;
  • падшыва́нец — хлапчук (звычайна падлетак);
  • суса́ль — тонкія пласцінкі золата, срэбра, волава, медзі, якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-небудзь вырабаў.

Загаловак у газеце: Сваім одумам не дапяць...

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як новыя дасягненні вучоных паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.