Вы тут

Белстат назваў самыя папулярныя музеі Беларусі за 2018 год


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі назваў самыя папулярныя музеі краіны за 2018 год, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Лідарам па наведванням стаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 2018-м ён прыняў 571 тыс. чалавек. На другім месцы - мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (522,4 тыс.). Трэці радок у рэйтынгу займае музей-запаведнік "Нясвіж" (421,9 тыс.). Карысталіся вялікім попытам таксама Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (333 тыс.), Замкавы комплекс "Мір" (319,7 тыс.), Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь" (237,5 тыс.).

Сярод прыватных музеяў самымі наведвальнымі сталі музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (110,5 тыс. гасцей), музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" (68 тыс.) і парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула" (45,9 тыс .).

Усяго ў Беларусі дзейнічаюць 159 музеяў, з іх 97 комплексных, 43 гістарычных, 13 мастацтвазнаўчых, 4 літаратурных і 2 прыродазнаўчых. У Мінску размешчана 13 такіх аб'ектаў.

Міжнародны дзень музеяў адзначаецца 18 мая.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.