Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні не варта здзяйсняць гераічных учынкаў. Не ацэняць. Лепш паспрабуйце справіцца з назапашанымі дробнымі праблемамі. Ужо ў панядзелак на вас можа нахлынуць паток сустрэч, званкоў і папяровай працы, верагодныя і дадатковыя клопаты, звязаныя з арганізацыйнымі мерапрыемствамі. У пятніцу асцерагайцеся блытаніны ў справах і складанасцяў у асабістым жыцці.


ЦЯЛЕЦ. Пара задумацца аб прафесійным росце і ўмацаванні аўтарытэту. Непажадана адмаўляцца ад прапаноў чамусьці павучыцца. Лянота, нядбайнасць і безуважлівасць — гэта не тое, што вы зараз можаце сабе дазволіць. У чацвер і пятніцу кантралюйце свае эмоцыі, не правакуйце канфліктныя сітуацыі. У выхадныя падумайце аб канструктыўных зменах у доме і ў сям'і.

БЛІЗНЯТЫ. Аб'ёмы працы могуць узрасці, але вы справіцеся, таму што вам падабаецца тое, што робіце. Да таго ж ёсць надзейны тыл — каханы чалавек радуе і дае пачуццё абароненасці. У сераду лепш не фарсіраваць падзеі. У канцы тыдня блізкія нарэшце зразумеюць, хто ў хаце сапраўдны гаспадар, і будуць слухацца вас практычна ва ўсім.

РАК. Вашы спробы адасобіцца ад навакольнага свету ці хоць бы на некаторы час ад навакольных людзей не прывядуць да жаданага выніку. Давядзецца мець шмат зносін. Затое ёсць шанец завязаць патрэбнае знаёмства. Вашы веды будуць запатрабаваныя, а гумар дарэчны. Магчыма авалоданне новымі прафесійнымі навыкамі. Не бярыце на сябе вялікі аб'ём працы. У канцы тыдня могуць адбыцца падзеі, якія дазволяць атрымаць новыя магчымасці і перспектывы.

ЛЕЎ. Добры тыдзень для прагулак, пачатку падарожжаў, знаёмства з новымі людзьмі і разнастайнымі галінамі ведаў. Праявіце такія якасці, як рашучасць і актыўнасць, і яны не застануцца незаўважанымі. Але падтрымлівайце толькі тых, хто для вас сапраўды важны і цікавы, паспрабуйце не распыляць час і сілы. Інакш марнасць і клопаты паглынуць. Паспрабуйце быць уважлівымі і паблажлівымі да блізкіх людзей, прабачце ім іх маленькія недахопы і слабасці і не крыўдзіце іх. Дазвольце сабе адпачыць у выхадныя.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні добра не толькі будаваць планы на будучыню, але і паволі пачынаць іх рэалізоўваць. Пры гэтым не варта мяняць свой пункт гледжання, каб дагадзіць каму-небудзь, бо гэтым вы можаце падарваць свой аўтарытэт. У чацвер не выключаны хваляванні і стрэсы. Не паддавайцеся негатыўным эмоцыям. Паспрабуйце правесці важныя перамовы ў пятніцу. У нядзелю наведайце сяброў або запрасіце іх у госці.

ШАЛІ. У пачатку тыдня не варта ладзіць нічога новага — проста прывядзіце ў парадак усё старое, пазбаўцеся дурных думак пра людзей і жыццё ў цэлым. Паспрабуйце не раздражняцца і не крыўдзіць іншых, інакш вам згадаюць старыя крыўды. Жывіце сціпла, але з густам. Старайцеся менш распавядаць пра свае планы, бо добразычліўцы шчыра захочуць дапамагчы, але могуць сапсаваць усю справу. Упэўненасць у сваіх сілах і адсутнасць спешкі — вось сакрэт поспеху.

СКАРПІЁН. У вас зараз вельмі паспяховы і плённы перыяд. Зоркі рэкамендуюць увасабляць у жыццё свае мары і жаданні. Усё ў вашых руках. Надыходзіць час прадэманстраваць таленты, якія даўно хаваюцца. Вамі будуць захапляцца, у вас закахаюцца. У суботу не варта бурна рэагаваць на нязначныя, але аб'ектыўныя заўвагі з боку блізкіх людзей. У нядзелю не бойцеся прызнацца ў сваіх пачуццях.

СТРАЛЕЦ. Пачуццё няўпэўненасці будзе перашкаджаць засяродзіцца на працы. Паверце, у вас больш сіл і ведаў, чым вы думаеце. Пачынаючы з серады вас чакае поспех у справах і прыбытак. Нават у больш чым нязвыклых сітуацыях вы беспамылкова ўгадаеце правільную лінію паводзін. У канцы тыдня пасярод усеагульнай нервознасці і мітусні вы будзеце ўзвышацца, як нязломная скала, ваша спачуванне і аптымізм дапамогуць многім. Толькі ўзгадніце свае планы з блізкімі людзьмі.

КАЗЯРОГ. Добры тыдзень для павышэння энергетычнага патэнцыялу і ўмацавання ўласнага здароўя. Зможаце раскрыць свае здольнасці і ярка і таленавіта праявіць сваю натуру. Заслужыце пахвалу і атрымаеце выгадную прапанову. Адчуеце прыліў сіл і актыўнасці, а таму справіцеся з усякай працай, за якую возьмецеся. Адзінае, ад чаго варта ўстрымацца, дык гэта ад удзелу ў інтрыгах і канфліктах. Нядзеля — выдатны дзень для разбурэння ўсяго непатрэбнага і састарэлага, а таксама стварэння новага.

ВАДАЛІЎ. Зоркі — на вашым баку, калі вы будзеце ўважлівыя і працавітыя. Заваюйце давер начальства, дакажыце сваю надзейнасць, і перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці. А вось легкадумнае стаўленне да працы, спазненні і хлусню вам не даруюць. Не забывайце пра назапашаныя хатнія справы і праблемы. Магчымыя рознагалоссі з дзецьмі, якія, зрэшты, лёгка ўладзіць, калі ўсё абмеркаваць.

РЫБЫ. На гэтым тыдні ад вас спатрэбіцца адказнасць і рашучасць. На працы праявіце асцярожнасць, няхай пра вашы поспехі пакуль не ведаюць калегі, інакш гэта можа стварыць пэўную праблему ў адносінах. Сканцэнтруйцеся на галоўнай мэце, сіл для яе рэалізацыі ў вас павінна хапіць. Праўда, дарога да поспеху можа аказацца крутой і звілістай. У суботу добра было б адправіцца на пікнік, у паход, у паездку або на экскурсію.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Як жывуць спартсмены, якія выступяць на Еўрапейскіх гульнях?

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі ў Вёсцы атлетаў.

Культура

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск: турыстычная Мекка на прыграніччы

Адэльск — унікальнае месца. Ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца з кожным годам усё больш знакамітай.

Грамадства

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

Як хутка людзі змогуць стаць менш агрэсіўнымі?

 Псіхолаг Раман Кручкоў упэўнены, што на самай справе агрэсія ўласціва ўсім людзям.  

Грамадства

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны комплекс «Бярэсце» стане першай пляцоўкай святкавання тысячагоддзя

Археалагічны музей «Бярэсце» і навакольная тэрыторыя перажываюць вялікае абнаўленне.