Вы тут

Па якую дапамогу беларусы могуць звярнуцца ў Чырвоны Крыж?


— Наша арганізацыя — найбуйнейшая ў Беларусі з гуманітарным кірункам. Мае амаль стагадовую гісторыю і аб'ядноўвае 440 супрацоўнікаў, звыш 16 тысяч валанцёраў і каля мільёна членаў па ўсёй краіне, — зазначыла генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) Вольга МЫЧКО.


Летась каля 50 тысяч беларусаў, якія апынуліся ў надзвычайных і крызісных сітуацыях, атрымалі дапамогу ад арганізацыі. 11 валанцёрскіх атрадаў хуткага рэагавання (а гэта больш за дзве сотні чалавек па ўсёй краіне) гатовыя ў любы момант аказаць гуманітарную і псіхасаматычную дапамогу насельніцтву. Акрамя таго, арганізацыя клапоціцца і аб перасяленцах з Данецкай і Луганскай абласцей, якія жывуць у Беларусі і знаходзяцца ў асабліва ўразлівым стане.

— Паколькі арганізацыя ўваходзіць у Дзяржаўную сістэму па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, то адзін з ключавых кірункаў дзейнасці — навучанне грамадзян навыкам першай дапамогі. Гэтыя веды павінны засвойвацца яшчэ падчас заняткаў у школе, аднак калі ў рэальным жыцці здараецца бяда, то толькі адзінкі здольныя засцерагчы сябе і дапамагчы іншым, — паведаміў спецыяліст БТЧК па першай дапамозе Васіль СКУБІЛАЎ.

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа запрашае ўсіх ахвотных бясплатна прайсці 16-гадзінны курс па аказанні першай дапамогі. Як выратаваць чалавека, калі вы знаходзіцеся на пляжы ў адных плаўках, а пад рукой няма аптэчкі? Як правільна вызначыць стан, у якім знаходзіцца пацярпелы, па першых сімптомах? Ды і што рабіць, каб не нашкодзіць ні сабе, ні людзям у надзвычайнай сітуацыі? Усяму гэтаму можна навучыцца ў прафесіяналаў Чырвонага Крыжа, а пры паспяховым праходжанні курса — атрымаць сертыфікат міжнароднага ўзору. Часта праводзяцца і асобныя майстар-класы і трэнінгі з рознымі ўхіламі па аказанні першай дапамогі. Напрыклад, для маладых мам ці пажылых людзей. Дарэчы, валанцёры ІІ Еўрапейскіх гульняў таксама праходзяць навучанне ў Чырвоным Крыжы.

— Аднаўленне сямейных сувязяў — яшчэ адзін кірунак, які актыўна развіваецца ў нашай арганізацыі. Валанцёры і супрацоўнікі дапамагаюць беларусам знайсці сваякоў па ўсім свеце, кантакт з якімі згубіўся ў выніку ўзброеных канфліктаў, міграцыі ці стыхійных бедстваў, — расказаў спецыяліст БТЧК па пошуку Ідаэль ГЕРЭРА. — Беларусы часцей за ўсё звяртаюцца з запытамі па сваяках, якія зніклі без вестак падчас Другой сусветнай вайны. Мы дапамагаем і ў пытаннях высвятлення дакладных месцаў пахавання загінулых байцоў. Пошукавыя магчымасці ў Чырвонага Крыжа даволі вялікія: беларускае таварыства цесна супрацоўнічае з архівамі, ваеннымі камісарыятамі, калегамі з нацыянальных таварыстваў іншых краін, а таксама з Міжнароднай службай пошуку ў Германіі. Калі вашы сваякі загінулі за межамі Беларусі, то спецыяльная даведка, выдадзеная Чырвоным Крыжам, дае права наведаць іх пахаванні двойчы ў год па бясплатнай візе.

Ганна КУРАК

Загаловак у газеце: Дзейнічаць на папярэджанне, не забываючы пра мінулае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.