Вы тут

Якія святочныя і культурныя мерапрыемствы пройдуць у Мінску сёлета?


— Музычна-турыстычны сезон будзе доўжыцца да канца верасня, — паведаміла Ганна ШЫМАНСКАЯ, начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. — У планах розныя цікавыя актыўнасці: інтэрактыўныя праграмы, джазавыя вечары, вячэрнія кінасеансы, святы нацыянальных культур, а таксама праекты «Пешаходка» і «Класіка ля Ратушы».


У Мінску плануецца задзейнічаць разнастайныя пляцоўкі: інфармацыйныя, адукацыйныя, забаўляльныя. У гэтым годзе пройдзе 16 свят нацыянальных культур, іх чарада пачнецца 25 мая паказам-дэманстрацыяй беларускай культуры. У гэты ж дзень пачнецца фестываль-кірмаш «Вясновы букет», на якім збяруцца больш за 400 майстроў з усёй Беларусі. 1 чэрвеня эстафету прыме Дзень Швецыі, на якім выступяць вядомыя беларускія і замежныя артысты. Напрыклад, разам з беларускім рок-гуртом J:МОРС выступіць спявачка са Швецыі Loreen.

Ужо ў гэтую суботу на тэрыторыі Верхняга горада стартуе вядомы музычны праект «Пешаходка», мэта якога — данесці да слухачоў якасную жывую музыку. Дарэчы, удзельнікі гэтага фэсту на працягу ўсяго лета будуць выступаць на 17 пляцоўках, пазначаных на «Музычнай карце» Мінска.

Алена ПЛІС, дырэктар установы «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск», адзначыла, што на дадзены момант на тэрыторыі сталіцы турыстычную дзейнасць вядуць 136 арганізацый. Для экскурсійнага абслугоўвання атэставана 356 экскурсаводаў, 147 гідаў і перакладчыкаў:

— Турыстычная інфраструктура цалкам гатовая для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў, у тым ліку да Еўрапейскіх гульняў. Распрацаваны шырокі выбар экскурсійных праграм па горадзе: больш за 60 групавых і 20 аўтарскіх экскурсій. У рамках нацыянальных культур пройдуць гастрафэсты, дзе ахвотныя змогуць пакаштаваць нацыянальныя стравы. Да таго ж для турыстаў распрацавана карта і будзе дзейнічаць канцэпцыя прасторавага арыентавання — 70 інфармацыйных стэндаў.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: «Пешаходка» пойдзе на пляцоўкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.