Вы тут

У Магілёве сустракаюць удзельнікаў фестывалю «Магутны Божа»


А іх чакаецца не меней тысячы з 14 краін свету. Як паведаміла начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жабарава, упершыню ўдзельнічаюць прадстаўнікі з Партугаліі, Эстоніі, Аўстрыі і Швейцарыі.


Фестываль асацыюецца больш з класічнымі спевамі і музыкай, але гэта не значыць, што там будзе прысутнічаць адзін гэты жанр. Шмат хто з удзельнікаў выказвае сучасны погляд на рэлігію праз эстраднае выкананне, нават рэп. Вельмі цікавымі і карыснымі для моладзі будуць прадстаўленні тэатра святла і цені, дзе праз зразумелыя маладым людзям формы раскажуць пра шкоду наркатычных рэчываў, неахайныя сувязі і іншыя вострыя тэмы. А яшчэ мы арганізуем дабрачыннае свята "Шчырае сэрца" для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Фестываль знамянальны тым, што на працягу тыдня ў горадзе адбываецца шмат канцэртаў і мерапрыемстваў на тэму захавання спрадвечных чалавечых каштоўнасцяў. Гэта будзе свята звону, музычна-паэтычныя праграмы, выставы, кінапаказы, семінары, круглы стол, прысвечаны ўмацаванню сям'і,  арганныя канцэрты у касцёле, сустрэчы з пісьменнікамі, артыстамі, свяшчэннікамі. На вялікай пляцоўцы каля Дыягнастычнага цэнтра разгорнецца вялікі фестывальны кірмаш. Большасць канцэртаў бясплатная і толькі на чатыры з іх, якія адбудуцца на сцэне Палаца культуры вобласці і на стадыёне "Спартак", уваход па білетах. Іх кошт складзе ад 25 да 45 рублёў. На працягу двух дзён будзе праходзіць міжнародны конкурс харавых і вакальных калектываў.Уладальнік Гран-Пры атрымае дзве тысячы долараў у падарунак. За перамогу будуць змагацца 14 калектываў.

  Фестываль праводзіцца ў мэтах развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай і замежнай музычнай культуры, духоўнага адраджэння  на аснове хрысціянскіх традыцый, развіцця і умацавання міжнародных культурных сувязяў пры садзейнічанні Беларускага экзархата праваслаўнай царквы і канферэнцыі каталічных Епіскапаў у Беларусі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.