Вы тут

Тысячу долараў штомесяц


Атрымлівалі ў сярэднім летась кітайцы.


Нацыянальнае бюро статыстыкі апублікавала дадзеныя аб сярэдняй заработнай плаце за 2018 год у Кітаі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Такім чынам, сярэдняя гадавая зарплата склала 82 тыс. 461 юань (11,9 тыс. долараў), а ў прыватным сектары - 49 тыс. 575 юаняў (7,2 тыс. долараў).  Што датычыцца галін, то ў сферы перадачы інфармацыі, праграмнага забеспячэння і паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій зарплаты апынуліся самыя высокія і склалі 147 тыс. 678 юаняў (21,4 м).  Далей ідуць фінансавая галіна з памерам гадавой зарплаты 129 тыс. 837 юаняў (18,8 тыс. долараў) і навуковыя даследаванні і тэхнічнае абслугоўванне, дзе памер заработнай платы ў год склала 123 тыс. 343 юаня (17,9 тыс. долараў).  Сярэднямесячная заработная плата ў гэтых трох галінах перавысіла 10 тыс. юаняў (1,45 тыс. долараў).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?