Вы тут

Ваенныя з 8 краін праінспектуюць дзве вайсковыя часці ў Беларусі


З 20 па 23 мая ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Злучанага Каралеўства. Інспекцыйнай групай будзе праведзена інспекцыя адной з вайсковых частак (па выбары інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ, паведамляе сайт Міністэрства абароны.


Мэтай інспекцыі з'яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемым аб'екце кантролю абмяжоўваемых ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасці. У правядзенні інспекцыі, акрамя пяці ваенных інспектараў Злучанага Каралеўства, прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Італіі, Канады і ЗША.

З 21 па 24 мая ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Германіі.

У правядзенні інспекцыі, акрамя шасці ваенных інспектараў Германіі, прымуць удзел па адным ваенным інспектары з Нідэрландаў, Польшчы і Францыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.