Вы тут

Вызначаны даты правядзення выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах


Аб выпускных іспытах у гэтым годзе распавяла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Каржова, паведамляюць «Мінск-Навіны».


- Выпускныя экзамены будуць праводзіцца ў перыяд з 1 па 8 чэрвеня. Пералік выпускных экзаменаў у параўнанні з папярэднімі навучальнымі гадамі не змяніўся. Формы правядзення засталіся ранейшымі, - адзначыла Ірына Каржова.

Як і ў папярэднія гады, навучэнцы 9-х класаў здаюць тры абавязковыя экзамены: руская мова (дыктоўка), беларуская мова (дыктоўка) і матэматыка (кантрольная работа).

У 11-м класе вучні здаюць 4 абавязковыя выпускныя экзамены: рускую або беларускую мову (пераказ), матэматыка (кантрольная работа), замежную мову і гісторыя Беларусі (вусна).

- Таксама вызначаны даты правядзення выпускных экзаменаў. У 9-м класе пісьмовыя экзамены пройдуць 4, 6 і 8 чэрвеня. У 11-м - 1, 3 і 5 чэрвеня. Экзаменацыйная камісія ў 9-м класе складаецца з трох чалавек: старшыні і двух членаў камісіі, у 11-м - з чатырох: старшыні і трох членаў камісіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?