Вы тут

Аўтары “М” паўдзельнічалі ў чытаннях вершаў падчас Ночы музеяў


Аўтары “М” паўдзельнічалі ў чытаннях вершаў падчас Ночы музеяў

На Ноч Музеяў аўтары часопіса “Маладосць” падзяліліся сваімі творчымі навінкамі і добрымі старынкамі з наведвальнікамі Дзяржаўнага мемарыяльна-літаратурнага музея Якуба Коласа.

Дзіма Шулюк, намеснік галоўнага рэдактара нашага часопіса, разам з прачытаннем сваіх вершаў адзначыў, што ўслед за Янкам Купалам, Якубам Коласам і іншымі мегаталентамі беларушчыны  місіяй часопіса “Маладосць” таксама з’яўляецца імкненне адкрываць і ствараць новае.

Нібыта ўслед гэтым словам пасля выступаў да рэдакцыі падышла Анастасія Роўда, адзінаццацікласніца, якая рыхтуецца стаць журналісткаю. Станіслаў Лысы, вершы якога мы ўжо ў чэрвеньскім нумары адкрыем нашым чытачам. Часопіс з радасцю вітае новых аўтараў і будзе шчаслівы адкрываць іх на сваіх прасторах. Для нас вельмі важныя новыя думкі, твары, формы, погляды.

Таксама на адкрытай пляцоўцы музея дзядзькі Міцкевіча завіталі з вершамі паэтка і хрысціянскі псіхолаг Таццяна Палхоўская, паэтка і таленавітая даследчыца біялогіі Марыя Чарняўская, удзельніца паэтычнага літаратурнага гуртка БДУ “Альтанка” – маладая паэтка Дар’я Вячэрка.

Напрыканцы з вершам заключэннем і заклікам “Быць” выступіла маладая паэтка і перакладчыца Яна Уладыка.

Каардынавала сустрэчу Аксана Ючкавіч, рэдактар аддзела паэзіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.