Вы тут

25 мая стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”


У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага — дзеці!”.


Падчас яго правядзення кіроўцам неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да двух базавых велічынь (арт.18.14 ч.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).

Не варта забываць пра бяспеку дзяцей-пасажыраў. Іх перавозка ў легкавым аўтамабілі павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці. За невыкананне гэтага патрабавання заканадаўства прадугледжаны штраф у памеры да чатырох базавых велічынь (ч.5 арт.18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь). У выпадку паўторнага такога парушэння на працягу года — штраф ад двух да васьмі базавых велічынь (ч.12 арт.18.14 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».