Вы тут

MІLЕХ 2019 па маштабе перасягнула ўсе папярэднія выстаўкі


MІLЕХ 2019 па маштабе перасягнула ўсе папярэднія выстаўкі. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


«У першую чаргу з пункту гледжання колькасці ўзораў новай тэхнікі, узбраення, якія прадстаўлены беларускай абароннай прамысловасцю, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Калі параўнаць па колькасці ўзораў выстаўку, якая была два гады таму, і цяперашнюю, яны адрозніваюцца кардынальна. Гэта з'яўляецца доказам якаснага скачка».

Усяго на выстаўцы заключана каля 30 знешнеэканамічных дагавораў у сферы ўзбраення і ваенна-тэхнічнай маёмасці на суму каля $200 млн. Па словах старшыні Дзяржкамваенпрама, многія госці выстаўкі не чакалі, што змогуць убачыць настолькі маштабнае відовішча. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікала экспазіцыя беларускага стралковага ўзбраення. Адным з галоўных сюрпрызаў выстаўкі была дэманстрацыя новых узораў беларускага ракетнага ўзбраення. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб створаным у сістэме Дзяржкамваенпрама ЗРК «Бук». «Са з'яўленнем гэтага вырабу, новых малавышынных радыёлакацыйных станцый фактычна можна казаць пра стварэнне завершанай нацыянальнай сістэмы СПА Беларусі ўласнай вытворчасці», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Яшчэ на выстаўцы ўпершыню быў прадстаўлены цэлы шэраг машын, у тым ліку дыстанцыйна кіраваных баявых модуляў. Свае распрацоўкі прадставілі таксама прадпрыемствы, якія вырабляюць прадукты, тэхналогіі па абароне інфармацыі, кібербяспекі.

Загаловак у газеце: Кантракты на 200 мільёнаў долараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?