Вы тут

Урад адобрыў праект перадпрыватызацыйнага садзейнічання для "Віцебскдрэва"


Савет Міністраў адобрыў праект мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) адносна перадпрыватызацыйнага садзейнічання для ААТ "Віцебскдрэў". Адпаведная пастанова Саўміна ад 14 мая 2019 года нумар 297 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" упаўнаважана на падпісанне мемарандума.

ААТ "Віцебскдрэў" вядзе сваю гісторыю з 1927 года, гэта адно з буйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у Беларусі. Асноўныя віды дзейнасці - лесанарыхтоўка і вытворчасць прадукцыі дрэваапрацоўкі з уласнай і прывазной сыравіны і матэрыялаў. З 2016 года з'яўляецца адным з дзевяці прадпрыемстваў холдынга дрэваапрацоўчай прамысловасці, якія перададзены ў кіраванне Банку развіцця.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».