Вы тут

Выкарыстанне беспілотнікаў забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў


Выкарыстанне беспілотнікаў у месцах спаборніцтваў і каля гасцініц забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі. 


Аляксандр Лукашэнка 20 мая падпісаў указ № 191 «Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Згодна з дакументам, у Мінску і Мінскім раёне з 17 чэрвеня па 2 ліпеня ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі. 

Указам забараняецца  выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты і авіямадэлі на спартыўных аб’ектах і ў іншых месцах спаборніцтваў. Забаронена выкарыстоўваць беспілотнікі каля гасцініц і іншых месцах размяшчэння гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, у фан-зонах. Выключэнне зроблена толькі для дронаў, якія належаць дзяржорганам і выкарыстоўваюцца ў мэтах, звязаных з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў. 

«Будуць уведзены і часовыя абмежаванні руху транспартных сродкаў у Мінску пры неабходнасці. Таксама будуць вылучацца спецыяльныя паласы руху — канструктыўна або шляхам нанясення сімволікі Еўрапейскіх гульняў. Яны будуць выкарыстоўвацца для прыпынку, стаянкі, руху транспарту, задзейнічанага ў забеспячэнні правядзення спаборніцтваў», — гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Службовым асобам органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і Дзяржпрамнагляду прадастаўляецца права ў выключных выпадках, звязаных з надзвычайнымі абставінамі, праводзіць пазапланавыя праверкі і маніторынгі на спартыўных аб’ектах, у месцах размяшчэння ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і ў фан-зонах. Гэтыя наглядныя мерапрыемствы праводзяцца па рашэнні міністра па надзвычайных сітуацыях. 

Работнікам аховы гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, прызначаных для знаходжання удзельнікаў Еўрапейскіх гульняў, дазваляецца праводзіць асабісты дагляд, дагляд рэчаў і дакументаў, транспарту. Рэалізацыя дакумента паспрыяе бяспечнаму правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў. Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.