Вы тут

Джока Відода атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта Інданезіі


Дзеючы прэзідэнт Інданезіі Джока Відода атрымаў перамогу на праведзеных у краіне выбарах і застанецца кіраўніком дзяржавы на другі тэрмін. Аб гэтым, як піша БЕЛТА, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на заяву кіраўніка інданезійскай Цэнтральнай выбарчай камісіі. 


Па выніках праверкі ўсіх бюлетэняў Джока Відода набраў 55,5 працэнта галасоў выбаршчыкаў. Яго адзіны сапернік - апазіцыйны кандыдат Прабова Субіянта - заручыўся падтрымкай 44,5 працэнта выбаршчыкаў. 

Усеагульныя выбары прайшлі ў Інданезіі 17 красавіка. Грамадзяне краіны выбіралі прэзідэнта, дэпутатаў дзвюх палат парламента, мясцовых заканадаўцаў. Усяго ў выбарах удзельнічалі амаль 240 тыс. кандыдатаў, якія прэтэндавалі на 20 тыс. месцаў. Яўка перасягнула 80 працэнтаў з 193 млн чалавек, маючых права голасу. Па ўсёй краіне было адкрыта больш за 813 тыс. выбарчых участкаў.

Фота: EPA-EFE

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».