Вы тут

Дадатак для ЖКГ прызнаны найлепшым на хакатоне EPAM і дзяржорганаў


Дадатак для сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі перамог на хакатоне сацыяльна значных праектаў EPAM Engineering Jam, арганізаваным 18-19 мая сумесна з Паркам высокіх тэхналогій, Мінсувязі і іншымі беларускімі дзяржорганамі, паведамілі БЕЛТА ў EPAM.

Гэту распрацоўку можна назваць "Uber для ЖКГ" - яна прадастаўляе магчымасць выклікаць сантэхніка, электрыка або іншага майстра ў зручны для заказчыка час праз дадатак. З яго дапамогай таксама можна атрымаць актуальныя кантактныя даныя ўсіх арганізацый, якія абслугоўваюць канкрэтны дом, убачыць, калі будзе капрамонт.

Другое месца ў каманды, якая распрацоўвала сістэму рэгулявання паветра для дыхальных апаратаў са сціснутым паветрам, яна можа быць выкарыстана МНС, трэцяе - у распрацоўшчыкаў экалагічнай карты Мінска.

  • Незалежна ад занятага месца ўсе ўдзельнікі змогуць прадоўжыць над сваімі рашэннямі сумесна з дзяржорганамі або выступіць у ролі кансультантаў. Напрацоўкі будуць бязвыплатна перададзены ў зацікаўленыя дзяржорганы.
  • Першы EPAM Engineering Jam прайшоў у лістападзе 2018 года. Тады каманды рэалізавалі ідэі для ДАІ, "Белавія", НАН і Офіса па правах людзей з інваліднасцю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.