Вы тут

Ва Украіне пачалі расследаванне па абвінавачванні Парашэнкі ў дзяржздрадзе


Ва Украіне Дзяржаўнае бюро расследаванняў пачало дасудовае расследаванне "пра магчымую дзяржаўную здраду службовых асоб, якія займаюць асабліва адказнае становішча ў органах дзяржаўнай улады". Паведамленне размешчана на сайце ДБР.


Заяву падаў былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі былога прэзідэнта Віктара Януковіча Андрэй Партноў. Ён лічыць пятага прэзідэнта краіны Пятра Парашэнку датычным да дзяржаўнай здрады, спробе захопу дзяржаўнай улады і перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. Пра гэта ён напярэдадні заявіў у Telegram.

"Следчыя цэнтральнага апарата Дзяржаўнага бюро расследаванняў 2019/05/21 па заяве Партнова А.В. унеслі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў звесткі аб магчымым здзяйсненні службовымі асобамі, якія займаюць асабліва адказнае становішча ў органах дзяржаўнай улады Украіны, крымінальных злачынстваў, прадугледжаных арт. 109 КК (дзеянні, накіраваныя на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады), арт. 111 КК (дзяржаўная здрада) і 426-1 КК (перавышэнне вайсковай службовай асобай улады або службовых паўнамоцтваў)", - сказана ў паведамленні.

У ДБР адзначылі, што гаворка ідзе пра падзеі 25 лістапада мінулага года ў Керчанскім праліве. Нагадаем, 25 лістапада мінулага года ФСБ Расіі паведаміла, што памежнікі ўжылі зброю ў дачыненні да ўкраінскіх ваенных караблёў "Бердзянск", "Нікаполь" і "Яны Капу", якія быццам бы парушылі дзяржаўную мяжу РФ. У выніку 24 ўкраінскія маракі былі затрыманыя. Украінскі бок заявіў аб акце агрэсіі з боку Расіі. Адным з наступстваў інцыдэнту ў Керчанскім праліве стала ўвядзенне ва Украіне ваеннага становішча тэрмінам на месяц - Пётр Парашэнка заявіў аб магчымасці поўнамаштабнай агрэсіі з боку Расіі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.